«Крынічанька» у Латгаліі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Здаецца, толькі нядаўна адспяваў “Вішнёвы фестываль”, які сабраў у Глыбокім столькі сяброў з розных гарадоў і краін. І па сённяшні дзень, мінаючы сцэну на Цэнтральнай плошчы горада, неспадзявана ўзгадаеш, як тут экспрэсіўна танцавалі грузіны, захапляльна ігралі рускія, мілагучна спявалі латышы і літоўцы…

А памятаеце выступленне музыкантаў народнай капэлы “Бумбурнэйгус” (“BUMBURNEICYS”) з Вілян: чатыры жанчыны з акардэонам, скрыпкай, барабанам і цытрай? Між іншым, з імі напрыканцы жніўня сустрэліся нашы спявачкі з народнага ансамбля народнай песні “Крынічанька” …у Вілянах. Справа ў тым, што глыбоцкая дэлегацыя на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццянай Тарасевіч была запрошана ў гэты горад-пабрацім на рэгіянальнае свята пад дэвізам “Віляны ў квецені”.

Нашы глыбачаначкі з “Крынічанькі” прыўнеслі ў латгальскі фестываль своеасаблівы каларыт і сваімі звонкімі песнямі, і сваім яркімі ўборамі.

– Мы выступалі на трох пляцоўках: на галоўнай у Вілянах, а таксама ў сёлах Дэкшарэс і Струплі,  – расказала кіраўнік ансамбля Вераніка Наумёнак. – Да замежных гастроляў падрыхтавалі пяць нумароў, выбраўшы самыя лепшыя (“Самаварчык”, “Деревня моя”…).  І нягледзячы на тое, што ў нашым калектыве не ўсе маюць музычную адукацыю, спяваем на два, тры і чатыры галасы. Цікавы факт: нашы вакальныя здольнасці ў Вілянах вырашыў праверыць настаўнік ансамбля з Грузіі, які таксама быў запрошаны на свята. Удакладню, што дзяўчаты з грузінскага ансамбля ўсе скончылі музычнае вучылішча. Па іх прапанове заспявалі разам акапэльна “Смуглянку”. І так прыгожа атрымалася! Гэтае выступленне здымала мясцовае тэлебачанне.

– Спявалі разам з грузінскім ансамблем мы і ў школьнай сталовай, дзе нас кармілі так смачна. Латышскія повары прасілі: “Паспявайце нам! Мы ж на канцэрт не зможам пайсці і вас не пачуем”, – дзяліліся ўспамінамі ўдзельніцы “Крынічанькі” Жанна Сташкевіч і Вольга Карпава і дадалі: – Беларусаў латышы любяць.

– Цёплы прыём у нас быў і ў Рэзэкнэ, куды наш калектыў запрасілі на этна-фестываль “Госці-2014”, – згадала Вераніка Наумёнак. – Выступалі мы тады на галоўнай пляцоўцы і ля падножжа Замкавай гары. Сцэна ля гары была маленькая, усе не змяшчаліся… Не перашкода – “зажигали” вакол яе.  І пад баян спявалі. Як жа нас цудоўна падтрымлівалі! Адна латышка-мастачка падарыла нам карціну з кветкамі: “На жаль, няма жывых кветак, а вы мне так спадабаліся!” Нават з ураджэнкай Глыбокага Святланай Лазаронак пазнаёміліся, якая прыехала на фестываль з ансамблем з Прэйлі. Між іншым, з мясцовымі калектывамі абмяняліся песнямі. Яны наш беларускі “Самаварчык” вельмі ўпадабалі.

…Пакуль гаварылі з кіраўніком “Крынічанькі”, удзельніцы адна за адной збіраліся на рэпетыцыю і, прысеўшы, далучаліся да размовы, з цеплынёй успаміналі свае гастролі. На развітанне спявачкі ж сказалі:

– З нецярпеннем чакаем запрашэнняў. Спяваць і падарожнічаць любім!

– А нас ужо запрасілі! Паедзем у Мінск, – раскрыла сакрэт кіраўнік.

Будзе нагода сустрэцца.

 

Алена Хайноўская

вареники с картофелем: restorator.name/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

одиннадцать + 15 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/19/%d0%ba%d1%80%d1%8b%d0%bd%d1%96%d1%87%d0%b0%d0%bd%d1%8c%d0%ba%d0%b0-%d1%83-%d0%bb%d0%b0%d1%82%d0%b3%d0%b0%d0%bb%d1%96%d1%96/