У Глыбокім прайшла навукова-практычная канферэнцыя па садаводстве

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У рамках праграмы “Вішнёвага фестывалю” ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшла навукова-практычная канферэнцыя па садаводстве. Навукоўцы Інстытута пладаводства, выкладчыкі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі расказалі садаводам-аматарам пра найлепшыя сарты пладовых раслін, якія можна вырошчваць у нашай мясцовасці, а фермеры з Глыбоцкага, Докшыцкага і Мядзельскага раёнаў падзяліліся з глыбачанамі практычным вопытам сваёй работы і адказалі на пытанні слухачоў.

А на пачатку мерапрыемства ўсе ўдзельнікі паспрабавалі на смак розныя сарты вішань і чарэшань (выставу-дэгустацыю арганізавалі супрацоўнікі Інстытута пладаводства), якія кожны можа вырасціць на сваім прысядзібным участку.

Пра сучасныя сарты пладовых раслін Беларусі – яблыкаў, ігруш, сліў, вішань, чарэшань, абрыкосаў – і іх смакавыя асаблівасці гаварыў пастаянны ўдзельнік навукова-практычнай канферэнцыі, кандыдат сельскагаспадарчых навук, загадчык лабараторыі генетычных рэсурсаў пладовых, арэхапладовых культур і вінаграду Аляксандр Таранаў.

Глыбоцкія садаводы-аматары з цікавасцю слухалі выступленне дацэнта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандра Карпіцкага пра асаблівасці вырошчвання пасадачнага матэрыялу вішань і чарэшань. Безумоўна, саджанцы любых пладовых дрэў сёння можна купіць, але не менш цікава, калі ёсць час, жаданне і пэўныя агранамічныя веды, вырасціць іх самім. Аляксандр Міхайлавіч падрабязна расказаў, як вырасціць падвой (расліну, на якую будзе прывівацца культурны сорт) з вішнёвай костачкі, як правільна даглядаць за сеянцамі, каб праз нейкі час дрэўца патрэбнага сорту парадавала добрым ураджаем.

Суніцы садовыя, парэчкі чорныя і чырвоныя, агрэст, маліны, ажыны, каліна, абляпіха, глог, шыпшына, айва, бружмель і бузіна чорная… Загадчыца лабараторыі генетычных рэсурсаў ягадных культур Інстытута пладаводства Людміла Фралова ў сваім выступленні ўспомніла пра традыцыйныя і пра малараспаўсюджаныя на прысядзібных участках дачнікаў і садаводаў-аматараў ягадныя культуры.

Практычным вопытам дзяліўся падчас канферэнцыі дырэктар фермерскай гаспадаркі “Антэй-сад” Мядзельскага раёна Віктар Чабатар. У адной з найбуйнейшых гаспадарак рэспублікі, дзе яблычны сад займае 50 га, вішнёвы – больш 20 га, а ягадныя культуры – 8 га, акрамя таго, выпускаюць натуральныя сокі і сухафрукты.

Садавіну і гародніну вырошчвае на 250 гектарах у сваёй гаспадарцы фермер з суседняга Докшыцкага раёна Іосіф Касцюк. Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта, ён ужо больш дваццаці гадоў працуе на зямлі. Іосіф Казіміравіч успомніў, як пачынаў фермерскую справу, расказаў пра свае агранамічныя назіранні і адкрыцці, поспехі, няўдачы і планы на будучыню.

“Усіх нас сабрала вішня, таму пачну з вішні…”, — адзначыў у пачатку выступлення мясцовы глыбоцкі фермер Вячаслаў Сапрончык. Вячаслаў Мікалаевіч даў садаводам-аматарам некалькі практычных парад па выбары саджанцаў вішні і расказаў пра іншыя пладова-ягадныя культуры, якія вырошчвае ў сваёй
гаспадарцы.

Пра вопыт работы па стварэнні школьнага дэндрасада, экалагічнае і працоўнае выхаванне школьнікаў гаварыла падчас канферэнцыі настаўніца біялогіі Порплішчанскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна Ганна Маркевіч.

 

Наталля БЕЛЬСКАЯ

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три + семнадцать =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/14/%d1%83-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d0%ba%d1%96%d0%bc-%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b9%d1%88%d0%bb%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d0%b2%d1%83%d0%ba%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%ba%d1%82%d1%8b%d1%87%d0%bd/