Творчасць, якая радуе

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

І якая дорыць добры настрой, пазітыўныя эмоцыі, дапамагае расфарбоўваць навакольны свет у колеры вясёлкі… Займацца ёй, развіваючы здольнасці, запрашаюць педагогі Глыбоцкага Цэнтра дзяцей і моладзі.

У рамках тыдня адчыненых дзвярэй супрацоўнікі ўстановы пазашкольнага  выхавання знаёмяць дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў з накірункамі сваёй работы, гуртковай работай, з графікам і раскладам заняткаў, праводзяць майстар-класы, ладзяць выставы, дапамагаюць дзецям вызначыцца з профілем заняткаў, даюць кансультацыі.

—Сёлета ў Цэнтры будуць працаваць гурткі дэкаратыўнага дызайну, вышыўкі стужкамі, “Умелыя ручкі”,  “Майстар і майстрыха”, мастацкі “Эцюд”, “Займальныя шахматы”, якія маюць салідны “стаж” работы, сольныя і вакальныя, танцавальныя —  група “Вяснушкі” для дзяцей 10-12 узросту і рытмічнага танца для 6-7-гадовых выхаванцаў, тэатр мод “Аліса”. Вопытныя педагогі Ірына Пачкоўская, Аксана Сініца, Аксана Шпакава дапамогуць дзецям у самарэалізацыі і дасягненні пастаўленых імі мэт, — гаворыць  дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Зоя Касцюкевіч. – З навінак сёлета – гурток спартыўнага танца для вучняў 4-5 класаў пад кіраўніцтвам Кацярыны Чарапкоўскай, “Інтэлектуальныя гульні” і “Мультыплікацыя” – іх будзе весці малады спецыяліст Анастасія Бервячонак. Будзем спадзявацца, што ў хуткім часе, атрымаўшы патрэбныя навыкі,  юныя мультыплікатары парадуюць нас сваімі творамі.

Хачу адзначыць, што гэты навучальны год значны для піянерыі раёна, бо 19 мая 2017 года яна будзе адзначаць  юбілейную дату: 95-годдзе з дня нараджэння піянерскай арганізацыі. На працягу года мы будзем праводзіць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя ёй, і актыўна задзейнічаем у  падрыхтоўцы  піянерскія дружыны школ, цімураўцаў  і валанцёраў.

Дзесьці ў студзені наступнага года ў Цэнтры пройдзе традыцыйнае  мерапрыемства, якое мы рыхтуем адзін раз у два гады, “Добры дзень, свет!” Гэта будзе своеасаблівы фестываль талентаў, паказ таго, чаму навучыліся ў нас выхаванцы. Пераможцы будуць прадстаўляць юную таленавітую Глыбоччыну ў сталіцы. Конкурсы, фестывалі, навуковыя канферэнцыі, гульні, шахматныя турніры – мы прапануем заняткі па душы  на любы ўзрост і чакаем у Цэнтры ўсіх, хто хоча займацца творчасцю, якая радуе і напаўняе свет дабрынёй. Заняткі ў гуртках пачынаюцца 12 верасня. Больш падрабязную інфармацыю аб нашай рабоце можна знайсці на старонцы “Краіна дзяцінства” ў “Кантакце” і “Аднакласніках”.

 

Галіна Сутула

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

один × четыре =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/14/%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d1%87%d0%b0%d1%81%d1%86%d1%8c-%d1%8f%d0%ba%d0%b0%d1%8f-%d1%80%d0%b0%d0%b4%d1%83%d0%b5/