Салодкія ноты «Вішнёвага фестывалю» на Глыбоччыне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

А ўпершыню мілагучныя лірычныя захапляльна-бадзёрыя сакавітыя  акорды прагучалі ціхім сонечным адвячоркам падчас адкрыцця чацвёртага па ліку “Вішнёвага фестывалю” на Цэнтральнай плошчы горада. Ва ўрачыстай цырымоніі прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Алег  Морхат і старшыня раённага
Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч.

На плошчы была прадстаўлена выстава лепшых малюнкаў дзяцей, удзельнікаў конкурсу “Вішанька міру”, які арганізавала раённая арганізацыя Беларускага Фонду міру сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама для выхаванцаў дзіцячых садкоў горада. Свае вырабы дэманстравалі таксама актывісты прафсаюзнага руху, выхавацелі садкоў, раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, настаўнікі гарадскіх школ. Працавалі тэматычныя пляцоўкі грамадскіх арганізацый. Сувенірную “вішнёвую” прадукцыю рэкламавалі і прапаноўвалі прысутным Іван і Валянціна Касевічы. Для жадаючых «вішанька»-настаўніца Галіна Кухта праводзіла гульні, майстар-клас па вырабе дэкаратыўных вішанек са спадручнага матэрыялу, а таксама была адным з арганізатараў акцыі “Шчаслівая вішанька”.

Пачалося мерапрыемства на ўзнёслай патрыятычнай ноце. На сцэну са сцягамі пад дробат барабанаў удзельніц узорнага ансамбля барабаншчыц “Віват” гарадскога Дома культуры выйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна. Вітаючы прысутных, старшыня райвыканкама Алег Морхат, адзначыў, што грамадскія актывісты — сацыяльныя партнёры ўлады – удзельнічаюць у палітычных акцыях і кампаніях, займаюцца дабрачыннай дзейнасцю, рэалізуюць разнастайныя праекты, ладзяць творчыя мерапрыемствы і сустрэчы; справай, словам і ўласным прыкладам заклікаюць жыхароў горада і раёна ўносіць як мага больш пазітыву ў кожны наш дзень, гарэць жаданнем жыць, ствараць, пакараць, дасягаць і сябраваць, бо толькі ў цесным звязе, разам, дружна мы можам атрымаць вынік, які нас задаволіць і які праславіць родны край.

– У нашай хаце сёння свята, рознакаляровае, яркае, са смакам лета, сонца і спелых вішняў, якія ўлюбілі глыбоцкую зямлю, таму што яна асаблівая: па-мацярынску клапатлівая і ўраджайная, — сказаў Алег Віктаравіч. — Спадзяюся, што сёлетні фестываль прыйдзецца ўсім даспадобы і доўга будзе нагадваць пра сябе прыемным успамінам.

Людміла Чэбан уручыла Алегу Віктаравічу шчаслівую вішаньку, сувенірнага “вішнёвіка”, “вішнёвыя прызы” і сувеніры – Галіне Уладзіміраўне. Упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне таленавітай скрыпачкі, лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Магілёўскай філармоніі Вольгі Панчанкі.

У рамках музычнай праграмы “Вішнёвы вернісаж”, якую падрыхтавалі таленавітыя супрацоўнікі малочнакансервавага камбіната, праходзіла цырымонія ўзнагароджання. Старшыня райвыканкама Алег Морхат уручыў граматы і салодкія падарункі юным мастачкам, пераможцам конкурсу “Вішанька міру” выхаванцам сада-ясляў №6 Валерыі Станкевіч (1 месца) і Маргарыце Квач (2 месца), а таксама Кацярыне Аляксеевай (3 месца, сад-яслі №2).

Самыя заслужаныя, паважаныя, ветэраны і цяперашнія актывісты грамадскіх рухаў атрымалі граматы, падзякі, падарункі і кветкі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Веры Цяліцы, старшыні раённай арганізацыі РГА “Беларускі Саюз афіцэраў” Васіля Кляўчэні, першага сакратара РК ГА “БРСМ” Элы Ждановіч, старшыні РА РГА “Белая Русь” Людмілы Чэбан, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людмілы Карніловіч, якая ўручыла Падзячныя лісты ад імя раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру за важкі ўклад у міратворчы рух, развіццё і прапаганду традыцый дабрачыннасці ў імя Міру, Дабрыні і Згоды ў грамадстве. Узнагароджаны калектывы ААТ “Глыбоцкі МКК”, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Глыбоцкім раёне, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і рэдакцыі газеты “Веснік Глыбоччыны”.

Мерапрыемства, якое гарманічна ўпісалася ў ціхі, аблашчаны сонейкам ліпеньскі адвячорак, было не толькі пазнавальным, забаўляльным, спеўным, але і выпрабавальным. У рамках праграмы прадстаўнікі пошукава-выратавальнага атрада “Ангел” разам з актывістамі РА РГА “Белая Русь” арганізавалі дабрачынную акцыю па зборы сродкаў на лячэнне хворага Рамана Куніцкага. За тры гадзіны нераўнадушныя да чужой бяды людзі сабралі 5 мільёнаў 300 тысяч рублёў, якія ў той жа вечар былі перададзены маме Рамана Святлане Куніцкай.

Па выніках удзелу ў конкурсе “Шчаслівая вішанька” самымі актыўнымі былі супрацоўнікі ААТ “Белаграпрамбанка”. Для атрымання ўзнагароды яны адправілі на сцэну дзіцячую “дыпламатычную” місію на чале з лялечным Агрыкам. Ад грамадскіх арганізацый пераможцы атрымалі сертыфікат на суму 50 рублёў на набыццё тавараў у магазіне “Рагнеда” і сувеніры.

Праграма “Вішнёвая энергія” пад эгідай якой праходзіў Дзень грамадскіх аб’яднанняў, завяршылася выступленнем рок-групы “Сіеста”, створанай на ААТ “Глыбоцкі МКК” два гады таму назад і ў чарговы раз даказала, якая багатая на таленты Глыбоччына.

У той жа вечар на базе адпачынку Чачалі адбылася прэзентацыя відэафільма “Глыбоччына – часцінка любай Беларусі” Уладзіслава Барылы. Перад гасцямі са сталіцы і з далёкага замежжа выступіла скрыпачка Вольга Панчанка. “Вішнёвыя” песні на словы глыбоцкіх аўтараў выканала Ганна Шакола. Супрацоўніца Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Іна Саколка, якая па ўласным дызайнерскім праекце пашыла сабе да фестывалю арыгінальны касцюм вішанькі, і зрабіла шмат прыгожых тэматычных вырабаў. Яна з любоўю дарыла свае работы таленавітым выступоўцам.

Першы дзень вішнёвага свята скончыўся пад апладысменты і воклічы “Брава!”, якія, без сумневу, заслужылі ўсе таленавітыя ўдзельнікі грамадскай “Вішнёвай энергіі”.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

пять × 4 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/14/%d1%81%d0%b0%d0%bb%d0%be%d0%b4%d0%ba%d1%96%d1%8f-%d0%bd%d0%be%d1%82%d1%8b-%d0%b2%d1%96%d1%88%d0%bd%d1%91%d0%b2%d0%b0%d0%b3%d0%b0-%d1%84%d0%b5%d1%81%d1%82%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d1%8e/