Першы камбайнер-тысячнік на Глыбоччыне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На працягу апошніх гадоў камбайнер унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “За Радзіму” Сяргей Сямашка нікому не ўступае лідарства ў раённым спаборніцтве на жніве. А ў раёне, між іншым, шмат вопытных камбайнераў, сапраўдных майстроў сваёй справы.

Першым у раёне камбайнер унітарнага прадпрыемства выканаў умовы раённага спаборніцтва  — намалаціў 800 тон зерня  — і атрымаў грамату райсельгасхарча, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію.

Першым у раёне па намалоце перасягнуў рубеж у тысячу тон.

У чым жа сакрэт поспеху Сяргея Сямашкі? Пытанне простае, а вось адказаць на яго не вельмі проста.

Так, можна сказаць, што ўраджайнасць зерневых ва ўнітарным прадпрыемстве “За Радзіму”ў параўнанні з іншымі гаспадаркамі высокая – пад 40 цэнтнераў з гектара. Але ж Сяргей Сямашка і ў мінулыя гады не ўступаў першынства, нават у тыя, калі па ўраджайнасці лідзіраваў філіял “Мнюта”. Значыць, прычына не толькі ў гэтым. У чым жа? На нашу думку, не толькі ў дысцыплінаванасці, у адказнасці за даручаную справу, у высокім прафесіяналізме хлебароба, але і ў ягоным характары. Пагаварыце з Сяргеем Сямашкам – і адчуеце, як у лепшы бок зменіцца ваш настрой. І гэта пры тым, што камбайнер нешматслоўны, негаваркі. Затое ўсмешлівы, добразычлівы.  З добрым настроем пачынае ён свой працоўны дзень,  на такой жа ноце і заканчвае яго. І не скажаш, што на жніве не мае праблем. Тэхніка ёсць тэхніка, бывае, што і становіцца, рамонту патрабуе. Але ж, калі на душы лёгка, то і з рамонтам лягчэй спраўляцца.

Сёлетняе жніво аказалася вельмі цяжкім для хлебаробаў раёна. Дождж днямі ліў як з вядра. Таму і тэмпы ўборкі такія нізкія, і ўраджайнасць не вельмі радуе. Калі ў асобныя гады колькасць камбайнераў-тысячнікаў на Глыбоччыне дасягала да дзесяці чалавек і болей, то ў гэтым можа і так стацца, што будзе толькі адзін. І гэты адзін – Сяргей Сямашка. Канечне, хочацца, каб мы ў сваім прагнозе памыліліся.

Зрэшты, не будзем пра сумнае. У першы дзень гэтага тыдня на поле ўнітарнага прадпрыемства “За Радзіму”, на якім на КЗС-1218 убіраў ураджай Сяргей Сямашка, прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Іосіф Пачкоўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч. Прыехалі, каб павіншаваць з новай працоўнай перамогай перадавога камбайнера. Да віншаванняў далучыліся дырэктар прадпрыемства Тадэвуш Зяновіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Святлана Раманчук, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Таццяна Пранько.

…Падарунак уручаны, цёплыя словы сказаны. Жніво прадаўжаецца.

Алесь Жыгуноў   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

пять × 3 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/14/%d0%bf%d0%b5%d1%80%d1%88%d1%8b-%d0%ba%d0%b0%d0%bc%d0%b1%d0%b0%d0%b9%d0%bd%d0%b5%d1%80-%d1%82%d1%8b%d1%81%d1%8f%d1%87%d0%bd%d1%96%d0%ba-%d0%bd%d0%b0-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%87%d1%87%d1%8b/