Падарункі ад моладзі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» напярэдадні Дня ведаў традыцыйна праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “У школу з Добрым Сэрцам”.

Да згаданай акцыі далучылася і моладзь Глыбоччыны.

– У рамках дабрачыннага мерапрыемства арганізавалі збор канцылярскіх прыналежнасцей, кніг, вучэбных дапаможнікаў і іншых рэчаў, неабходных школьнікам са шматдзетных, няпоўных сем’яў ці якія трапілі ў складаную сітуацыю, – патлумачыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Эла Ждановіч. – Неабходныя рэчы для збору дзетак у школу прыносілі і нашы актывісты, працоўная моладзь. На дабрачынную справу адгукнуліся і іншыя добрыя людзі.

Сабраны “партфель” атрымаўся важкім. Падарункі ад “добрых сэрцаў” былі ўручаны своечасова. Напрыклад, у дзіцячы дом сямейнага тыпу Рыгора і Таццяны Грабко завітала вялікая група валанцёраў.

– 1 верасня разам з райкамам ГА “БРСМ”, членамі савета маладых спецыялістаў і перспектыўнага кадравага рэзерву мы прывезлі сям’і Грабко падарункі, – расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук. – Загадзя падрыхтавалі гульнё-
вую праграму, каб наша знаёмства прайшло ў цудоўнай вясёлай атмасферы. А шчырыя размовы за кубачкам гарбаты зрабілі нас з дзецьмі і гаспадарамі добрымі сябрамі!

Таццяна Міхайлаўна разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі расказвала гасцям пра насычанае на розныя цікавыя падзеі жыццё вялікай сям’і. А моладзь, у сваю чаргу, раскрывала свае прафесійныя сакрэты, так бы мовіць, душэўная размова і прафарыентацыя ў адным.

Алена Глінская – участковы тэрапеўт райбальніцы – расказвала пра асаблівасці прафесіі ўрача. Інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Глыбоцкага РАУС Людміла Пачопка гаварыла пра адметнасць работы ў міліцыі. Дзяліліся сакрэтамі выбранай прафесіі Ганна Парфяновіч – работнік Глыбоцкіх электрычных сетак, і настаўнікі дзіцячай мастацкай школы Анастасія Бервячонак і Уладзіслаў Семянкоў. Між іншым, моладзь гэтай установы культуры падрыхтавала свае адметныя падарункі: альбомы і фарбы.

– Мы ганарымся, што ў нас на Глыбоччыне ёсць такія людзі, якія столькі ўвагі ўдзяляюць выхаванню дзяцей-сірот, клапоцяцца пра іх з пяшчотай і любоўю, – захапляліся госці пасля цёплага прыёму гасцінных насельнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу.

 

Алена Хайноўская

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

семнадцать + пять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/14/%d0%bf%d0%b0%d0%b4%d0%b0%d1%80%d1%83%d0%bd%d0%ba%d1%96-%d0%b0%d0%b4-%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%b0%d0%b4%d0%b7%d1%96/