Каб жанчыны Глыбоччыны былі здаровымі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У адпаведнасці з планам і графікам  упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама ў раёны вобласці выязджае  спецаўтамабіль Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Брыгада медыкаў праводзіць рэнтгенаўскую мамаграфію малочных залоз у жанчын ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў, ультрагукавую  і лабараторную дыягностыку, вядзе кансультатыўны прыём. Выязная брыгада спецыялістаў  з 8 жніўня працуе ў Глыбоцкім раёне.

Па  падліках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 2020 годзе колькасць  выпадкаў захворвання ракам на  планеце дасягне 16 мільёнаў у год, а са смяротным зыходам – 10 мільёнаў. Прычыны для хвалявання  сапраўды ёсць: у Беларусі анкалагічныя захворванні займаюць другое месца пасля сардэчна-сасудзістых. Паколькі злаякасныя новаўтварэнні з’яўляюцца адной з прычын страт працоўнага і жыццёвага патэнцыялу грамадства і смяротнасці насельніцтва, гэтая праблема  даўно перастала быць чыста медыцынскай. Яна ўяўляе сабой комплекс сацыяльных, эканамічных, псіхалагічных і маральных пытанняў, якія неабходна вырашыць, каб спыніць гэтае маштабнае “наступленне”.

Адным з канкрэтных крокаў яе вырашэння ў краіне стала распрацоўка Дзяржаўнай комплекснай праграмы прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў. Яна прадугледжвае  падрыхтоўку прафесійных кадраў, укараненне навейшых інавацыйных тэхналогій з мэтай правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, выяўлення захворвання на ранніх стадыях, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя.

У адпаведнасці з  планам і графікам  упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама ў раёны вобласці выязджае  спецаўтамабіль Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Брыгада медыкаў праводзіць рэнтгенаўскую мамаграфію малочных залоз у жанчын ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў, ультрагукавую  і лабараторную дыягностыку, вядзе кансультатыўны прыём. Выязная брыгада спецыялістаў  з 8 жніўня працуе ў Глыбоцкім раёне.

— Напачатку абследаванне праходзілі медработнікі, а затым –  па жаданні жанчыны, “прыпісаныя” да гарадскіх і сельскіх тэрапеўтычных участкаў Глыбоцкага раёна. Трэба адзначыць, што жыхаркі Глыбоччыны разумеюць, наколькі сёння важна быць здаровымі, а таму даволі актыўна запісваюцца на прыём, — расказвае  галоўны ўрач УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” Вячаслаў Сабыніч. – У раёне спецаўтамабіль будзе знаходзіцца ўвесь верасень і кастрычнік. Акрамя Глыбокага,  спецыялісты будуць працаваць у Падсвіллі і Празароках. Кожны тыдзень мамаграфію праходзяць каля ста жанчын, і чарга ўжо сёння распісана аж на кастрычнік месяц.

—Правілы прыёму даволі простыя, — тлумачыць рэгістратар. – Пацыенткі прыходзяць да нас з пашпартамі,  мы іх рэгіструем, заводзім на кожную электронную карту, а затым  туды запішам вынікі абследавання, якія будуць гатовы праз 10-14 дзён і ў электронным выглядзе дасланыя па месцы жыхарства грамадзян. Калі  факт захворвання будзе відавочным, спецыялісты  пачнуць тэрміновае лячэнне. Сярод пацыентак ёсць і такія, хто ўжо   праходзіў падобнае абследаванне ў дыягнастычным цэнтры ў Віцебску, таму паўторная рэгістрацыя ў такім выпадку не патрэбна.

— Кожны такі выезд мы абавязкова выяўляем анкалагічную пухліну. Калі хвароба не запушчана, ёсць верагоднасць таго, што лячэнне  акажацца выніковым. Таму раю жанчынам скарыстаць  магчымасць, не пашкадаваць часу дзеля свайго здароўя і прайсці бясплатнае абследаванне, — сказаў рэнтгенолаг-лабарант Уладзіслаў Рыбчанка, які цяпер працуе ў складзе  выязной брыгады.

 

Галіна Сутула

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

семнадцать + 5 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/14/%d0%ba%d0%b0%d0%b1-%d0%b6%d0%b0%d0%bd%d1%87%d1%8b%d0%bd%d1%8b-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%87%d1%87%d1%8b%d0%bd%d1%8b-%d0%b1%d1%8b%d0%bb%d1%96-%d0%b7%d0%b4%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%bc/