Вынікі ўступнай кампаніі падведзены

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Толькі нядаўна, здаецца, ва ўстановах адукацыі па ўсёй краіне празвінеў апошні школьны званок. Сёння многія выпускнікі Глыбоччыны сустракаюць навучальны год у статусе студэнтаў, а ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падводзяць вынікі ўступнай кампаніі.

У 2016 годзе сярэднія школы ў Глыбоцкім раёне скончылі 303 выпускнікі, з якіх 54% сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў, 36, 3% юнакоў і дзяўчат працягваюць вучобу ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах, 7,7%  – атрымаюць прафесію ў прафтэхвучылішчах, 2% выпускнікоў уладкаваліся на працу ці будуць займацца на падрыхтоўчых курсах пры ВНУ. Трэба адзначыць, што стабільны вынік паступлення ў ВНУ і ССНУ  нашы выпускнікі паказваюць колькі гадоў запар. Так, для параўнання,  у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 53 % выпускнікоў 2015 года і 50 % выпускнікоў 2014 года, прыкладна 36 % былых адзінаццацікласнікаў штогод становяцца студэнтамі тэхнікумаў і каледжаў.

Высокі вынік паступлення ў ВНУ сярод гарадскіх школ у вучняў раённай гімназіі (94%), СШ №2 (72 %) і СШ №1 (63 %). Сярод сельскіх школ  лідзіруюць у гэтым годзе Залеская, Карабоўская(60%), Псуеўская (57 %) і Шунеўская (55 %) сярэднія школы.

Пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі атрымалі сёлета 346 юнакоў і дзяўчат. Большасць з іх (73 %) будуць працягваць вучобу ў школе – яны перайшлі ў 10 клас, 13,4 % дзевяцікласнікаў сталі студэнтамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 13, 6 % выпускнікоў базавай школы вырашылі атрымаць працоўныя спецыяльнасці ў прафтэхвучылішчах.

 

Наталля Бельская   

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

шесть + 10 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/09/14/%d0%b2%d1%8b%d0%bd%d1%96%d0%ba%d1%96-%d1%9e%d1%81%d1%82%d1%83%d0%bf%d0%bd%d0%b0%d0%b9-%d0%ba%d0%b0%d0%bc%d0%bf%d0%b0%d0%bd%d1%96%d1%96-%d0%bf%d0%b0%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8b/