История газеты

З гісторыі выдання

Глыбоцкая раённая газета пакінула яркі след у жыцці многіх людзей. Яна заснавана ў першыя дні ўз’яднання Заходняй Беларусі. Першы нумар газеты — тады гэта быў друкаваны орган Часовага ўпраўлення Глыбоцкага павета – выйшаў пад назвай “За свабоднае жыццё”.

за свабоднае жыццё

 3 самага пачатку газета актыўна ўключылася ў работу па ўмацаванні Савецкай улады ў Глыбокім, Докшыцах, Шаркаўшчыне, Дунілавічах, Лужках і ва ўсіх сельскіх населеных пунктах. Пасля канчатковага ўмацавання Савецкай улады яна стала надзейным памочнікам мясцовых органаў улады па ажыццяўленні палітыкі партыі і кіраўніцтва краіны, асвятляючы на сваіх старонках найбольш важныя пытанні, якія патрабавалі неадкладнага вырашэння. Журналісты рэдакцыі імкнуліся зрабіць газету даходлівай і цікавай.

Першымі яе супрацоўнікамі былі рэдактар Марк Саламонавіч Зярніцкі, колішні выкладчык факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, паэт Аркадзь Гейнэ (загінуў пад Сталінградам у Вялікую Айчынную вайну) і паэт Міхась Машара. Слынныя людзі стаялі ля вытокаў газеты, плённа працавалі над кожным яе нумарам, расказвалі аб тым, што цікавіла і хвалявала нашых землякоў. Газета распаўсюджвалася па ўсёй тэрыторыі Глыбоцкага павета.

 3 1939 па 1941 гады выйшла 229 нумароў газеты, у 1941 годзе — 51. У час гітлераўскай акупацыі перыядычнасць выхаду газеты была парушана. Яна выдавалася падпольна ў выглядзе лістовак і паведамленняў Савінфармбюро, якія заклікалі насельніцтва граміць фашысцкую нечысць.

 3 першых жа дзён вызвалення газета аднавіла сваю работу, а 8 студзеня 1946 года глыбоцкая раёнка пачала выдавацца рэгулярна, шырока асвятляючы на сваіх старонках падзеі, звязаныя з узнаўленнем народнай гаспадаркі, правядзеннем калектывізацыі, развіццём эканомікі і культуры. 3 1954 года па 1 сакавіка 1991 года газета выходзіла тры разы на тыдзень. Тыраж у розныя гады вагаўся ад адной да пяці тысяч экземпляраў, а былі гады, калі ён дасягаў 12 тысяч экземпляраў.

 Ішлі гады, змяняліся падзеі, у рэдакцыйны калектыў прыходзілі працаваць здольныя журналісты. Да лютага 1949 года глыбоцкую раёнку рэдагаваў Мікалай Качан. У верасні рэдактарскі “партфель” прыняў Уладзімір Шаблоў, затым — Уладзімір Шчэцін.

 У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя змяніўся лагатып газеты. Яна стала выходзіць пад назвай «Сцяг камунізму», пазней мела назву «Шлях перамогі». 3 1 студзеня 1991 года газета выходзіць пад лагатыам «Веснік Глыбоччыны». Рэдактарамі ў наступныя гады працавалі Севярынс Зайцаў, Віктар Пятрушын, Пётр Пратасевіч, Нікіфар Цярэнцьеў, Сафія Берніковіч.

Шлях перамогi

 Чытачы старэйшага пакалення памятаюць публікацыі колішніх таленавітых супрацоўнікаў глыбоцкай раённай газеты — Пятра Іванавіча Пра-тасевіча, Сафіі Мікалаеўны Берніковіч, Лідзіі Іванаўны Пашковіч, Фёдара Емяльянавіча Семурова, Генрыха Баляслававіча Недзведзя, Антона Пятровіча Кур’яновіча, Івана Фёдаравіча Пюрэцкага, Елізаветы Сцяпанаўны Гарбачэўскай.

  У нашай газеты слаўная гісторыя і не менш слаўныя традыцыі, якія паспяхова працягвае і памнажае новае пакаленне журналістаў.

nagrady



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%8f-%d0%b3%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d1%82%d1%8b/